Беларуская Служба

Стратэгія «нуль кавіда» запавольвае развіццё Кітая

09.10.2021 10:12
Дзякуючы поспехам у праграмах вакцынацыі супраць Covid-19 большасць краін адыходзяць ад стратэгіі «нуль кавіда».
Кітайскі прэзідэнт Сі ЦзіньпінPAP/EPA/ROMAN PILIPEY

Кітай, аднак, настойвае на гэтай тактыцы і рашуча рэагуе нават на адзінкавыя інфекцыі, што ўскладняе адкрыццё краіны і вяртанне да нармальнага жыцця.

Краіны, якія раней выкарыстоўвалі такую стратэгію, а гэта Аўстралія, Новая Зеландыя і Сінгапур, лічаць гэта немагчымым. Замест таго, каб імкнуцца да нулявога балансу інфекцый, яны зараз спрабуюць прадухіліць захворванні і смяротнасць шляхам вакцынацыі. Кітай – адна з апошніх краін, якія імкнуцца ліквідаваць каранавірус са сваёй тэрыторыі.

Кітай надалей зачынены для замежных турыстаў, а магчымасць уезду ў дзелавых мэтах вельмі абмежаваная. Наведвальнікі павінны прайсці ад двух да чатырох тыдняў каранціну ў цэнтрах, вызначаных уладамі, за ўласныя сродкі.

Галоўны эксперт Кітая па каранавірусе Чжун Наньшань нядаўна ацаніў, што Кітай не можа бесперапынна прымяняць жорсткія памежныя абмежаванні, таму што Covid-19 «з'яўляецца глабальнай хваробай» і «патрэбнае супрацоўніцтва», каб яе перамагчы.

Амерыканскае агенцтва Bloomberg ацэньвае, што захаванне нулявых выпадкаў заражэння для Пекіну зʼяўляецца нагодаю для гонару, улады падыходзяць да поспеху як да ідэалагічнай і маральнай перамогі над ЗША і іншымі краінамі.

ав

У Бельгіі абмяркоўваюць магчымасць пераходу на 4-дзённы працоўны тыдзень

08.10.2021 16:12
Гэта б азначала падаўжэнне працоўнага дня да 9,5 гадзін.