Беларуская Служба

Тайванцы рэагуюць на словы кітайскага прэзідэнта пра аб'яднанне

09.10.2021 12:32
Кітайскі лідар Сі Цзіньпін заявіў у суботу, што «тайваньская справа» – гэта выключна ўнутраная справа Кітая, супраць якой не дапускаецца ўмяшанне звонку.
Прэзідэнт Тайваня Цай Інг ВэнPAP/EPA/WANG YU CHING/TAIWAN PRESIDENTIAL OFFICE HANDOUT

У адказ на яго словы ўрадавае агенцтва Тайваня, Кантынентальны савет і прэс-сакратар прэзідэнта краіны Кадж Інг Вэн падкрэслілі, што гэта тайванскі народ вырашыць сваю будучыню.

Сі Цзіньпін выступіў у суботу ў Вялікай народнай зале ў Пекіне з нагоды 110-годдзя пачатку рэвалюцыі Сіньха, якая прывяла да звяржэння дынастыі Цын і стварэння Кітайскай Рэспублікі ў Кітаі.

На Тайвані 10 кастрычніка адзначаецца як дзяржаўнае свята. У нядзелю ў Тайбэі плануецца ваенны парад, на якім таксама выступіць прэзідэнт Кадж.

ав