Беларуская Служба

Макрон і Мэркель правялі перамовы з Зяленскім і Пуціным

12.10.2021 09:12
Па выніках перамоваў Меркель і Макрона з Зяленскім і Пуціным урад ФРГ паведаміў, што бакі дамовіліся папрасіць міністраў замежных спраў сваіх краін сустрэцца ў бліжэйшы час.
Здымак мае ілюстрацыйны характарscreenshot z Youtube

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон правялі відэаканферэнцыю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім з мэтай актывізацыі перамоваў для заканчэння вайны на Данбасе і падрыхтоўкі саміту «нармандскай чацвёркі». Пра гэта прэс-служба кіраўніка ўрада ФРГ паведаміла ў панядзелак, 11 кастрычніка. Нямеччына, Францыя і Украіна асабліва вылучылі неабходнасць выканання мінскіх пагадненняў і рашэнняў парыжскага саміту 2019 года.

У сваю чаргу, Уладзімір Зяленскі падзякаваў ФРГ і Францыі за нязменную пазіцыю ў падтрымцы тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны, а таксама за актыўны ўдзел у перамовах у «нармандскім фармаце», выказаўшы надзею на такі ж актыўны ўдзел у будучыні.

Асобная тэлефонная размова адбылася ў той жа дзень у лідараў ФРГ і Францыі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведаміла прэс-служба Крамля.

«Грунтоўна абмеркавана сітуацыя ў сувязі з прабуксоўкай працэсу вырашэння ўнутрыўкраінскага канфлікту», – гаворыцца ў паведамленні. Удзельнікі гутаркі таксама адзначылі важнасць рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў «як безальтэрнатыўнай асновы ўрэгулявання» і падкрэслілі зацікаўленасць у далейшай каардынацыі намаганняў Расіі, Нямеччыге і Францыі ў «нармандскім фармаце». Кіраўнікі МЗС Расіі, Нямеччыны і Францыі будуць прапрацоўваць магчымасці і перадумовы арганізацыі сустрэчы на вышэйшым узроўні, дадалі ў Крамлі.

Па выніках перамоваў Меркель і Макрона з Зяленскім і Пуціным урад ФРГ паведаміў, што бакі дамовіліся папрасіць міністраў замежных спраў сваіх краін сустрэцца ў бліжэйшы час.

паводле dw/эж

На Данбасе гінуць мірныя жыхары ў выніку падрыву мін

12.03.2021 12:59
Са жніўня па студзень на Данбасе ў выніку падрыву на мінах загінулі восем мірных жыхароў, а 28 былі параненыя.

На Усходзе Украіны няма ніякага мірнага працэсу

12.04.2021 15:45
Крэмль загаварыў з Украінай мовай Сталіна з 1939 года.

Украінцы затрымалі расійскага шпіёна, які збіраў інфармацыю аб украінскіх сілах на Данбасе

12.08.2021 17:32
Шпіён быў затрыманы падчас перадачы інфармацыі ваеннага характару і арыштаваны, паведамляе СБУ.