Беларуская Служба

У Іркуцку прэзентуюць паштовую марку з выявай вядомага польскага даследчыка Сібіры

13.10.2021 09:36
Міхал Янкоўскі збіраў і апісаў мясцовую фаўну і флору, адкрыў сляды старажытнай культуры ва Усурыйскай зямлі.
  1909 .
Міхал Янкоўскі 1909 год.Автор: «Японская фотография Э. Хосита» (фотоателье, Владивосток). - Неизвестен, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=10475404

Сёння (11.00 паводле польскага часу) ў Іркуцку ў Сібіры адбудзецца прэзентацыя паштовай маркі з выявай польскага даследчыка Міхала Янкоўскага. Ва ўрачыстасці прымуць удзел, між іншым, амбасадар Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі і прадстаўнікі польскай дыяспары ў Сібіры.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі:

-Марка «Пошты польскай»(Poczta Polska) з выявай Міхала Янкоўскага паступіла ў абарачэнне ў сакавіку, але ў Расіі яна прэзентуецца толькі цяпер. Міхал Янкоўскі нарадзіўся ў 1842 годзе ў Златорыі каля Тыкоціна, на ўсходзе Польшчы. За ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага яго адправілі ў Сібір. Ён пасяліўся на паўвостраве, які сёння называюць паўвостравам Янкоўскага. Ён збіраў і апісаў мясцовую фаўну і флору. Даследчык перадаў у музеі Варшавы, Санкт-Пецярбурга і Парыжа некалькі сотняў экспанатаў, з якіх некаторыя былі названы яго імем. Ён разводзіў коней і аленяў, праводзячы даследаванні, звязаныя з скрыжаваннем мясцовых відаў. Янкоўскі таксама праводзіў раскопкі, якія прывялі да адкрыцця слядоў старажытнай культуры ва Усурыйскай зямлі, якая з 1972 года афіцыйна называецца «культурай Янкоўскага».

мя/IAR/аз