Беларуская Служба

У Іркуцку сустракаюцца бізнесмены з Польшчы, Сібіры і Далёкага Усходу Расіі

14.10.2021 08:31
Бізнес-форум польскай дыяспары – гэта пляцоўка для сустрэч прадпрымальнікаў польскага паходжання ў Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:fill/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Іркуцку пачынаецца VI Бізнес-форум польскай дыяспары. Пра свой удзел заявілі прадпрымальнікі польскага паходжання з Сібіры і Далёкага Усходу Расіі. Спецыяльным госцем будзе пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі.
Бізнес-форум польскай дыяспары павінен стаць пляцоўкай для сустрэчы бізнесменаў з Польшчы, Сібіры і Далёкага Усходу Расіі. Арганізатар форуму – генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Іркуцку Кшыштаф Сьвідэрэк (Krzysztof Świderek) тлумачыць, што ў гэтай частцы свету прадпрымальнікі, звязаныя з Польшчай, працуюць практычна ў кожнай галіне:

-Мы нават не спадзяемся, што наведваючы краму сустрэнем польскіх прадпрымальнікаў; што працаўнікі турбюро – гэта палякі, падобным чынам, як працаўнікі дрэваапрацоўчага камбіната. Тут палякі працуюць і служаць дапамогай у шматлікіх галінах эканомікі.

З удзельнікамі VІ Бізнес-форуму польскай дыяспары ў Іркуцку сустрэнуцца паслы краін Еўрапейскага Саюза, якіх на мерапрыемства запрасіў пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі.

IAR/аз

У Іркуцку прэзентуюць паштовую марку з выявай вядомага польскага даследчыка Сібіры

13.10.2021 09:36
Міхал Янкоўскі збіраў і апісаў мясцовую фаўну і флору, адкрыў сляды старажытнай культуры ва Усурыйскай зямлі.