Прэм'ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвен вырашыў вылучыць 5,5 мільёнаў шведскіх крон на Фонд «Аўшвіц-Біркенаў». Пра гэта палітык паведаміў падчас Міжнароднага форуму памяці Халакосту і барацьбы з антысемітызмам, які ўчора прайшоў у Мальмё ў Швецыі.
Фонд «Аўшвіц-Біркенаў» у 2009 годзе заснаваў Уладзіслаў Барташэўскі – гісторык, палітык, вязень «Аўшвіц». Арганізацыя збірае і кіруе фондам, з даходаў якога фінансуецца доўгатэрміновая глабальная праграма захавання мемарыяла «Аўшвіц-Біркенаў».
Нагадваем, музей на тэрыторыі былых лагераў «Аўшвіц I», «Аўшвіц II-Біркенаў» быў створаны ў 1947 годзе. У 1979 годзе былы нямецкі канцлагер быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, як адзіны абʼект такога тыпу.
IAR/аз