Беларуская Служба

ЗША прапануе кампенсацыю сваякам ахвяраў памылковага авіяўдару ў Кабуле

16.10.2021 11:43
Трагічная падзея адбыўся 29 жніўня, падчас эвакуацыі замежнікаў з Афганістана.
Сцяг ЗШАoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Злучаныя Штаты Амерыкі прапануюць кампенсацыю сваякам 10 асобаў, якія загінулі ў выніку ўдару, нанесенага амерыканскім беспілотнікам у Кабуле. Трагічная падзея адбыўся 29 жніўня, падчас эвакуацыі замежнікаў з Афганістана.

Амерыканцы хацелі прадухіліць тэракт у аэрапорце Кабула. Беспілотнік нанёс удар па машыне, якой павінен быў кіраваць тэрарыст. Аднак аказалася, што збітай машынай ехаў супрацоўнік афганскай гуманітарнай арганізацыі з сям’ёй. У выніку загінуў кіроўца і дзевяць членаў яго сям'і, у тым ліку сямёра дзяцей.

Камандуючы НАТА ў Афганістане генерал Кенет Макензі назваў атаку «трагічнай памылкай». Цяпер амерыканцы прапануюць кампенсацыю сваякам загінулых і імкнуцца эвакуяваць іх у ЗША.

IAR/аз