Беларуская Служба

Кіеў заклікаў міжнародную супольнасць асудзіць правядзенне Расіяй перапісу насельніцтва Крыму

16.10.2021 14:29
Усерасійскі перапіс насельніцтва Крыму пачаўся 15 кастрычніка і будзе доўжыцца да 14 лістапада 2021 году.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

Кіеў выказаў пратэст супраць перапісу насельніцтва Крыму, які на анексаваным паўвостраве праводзіць Расiя ў рамках усерасійскага перапісу, паведаміла «Свабода».

«Такія дзеянні Расіі накіраваныя супраць дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і з’яўляюцца працягам спробаў легітымізаваць спробу анексіі часова акупаванага Крыму, распаўсюдзіць на яго тэрыторыю дзеянне расійскага заканадаўства. Правядзенне перапісу на часова акупаванай тэрыторыі з’яўляецца недружалюбным актам супраць нашай дзяржавы, і мы пакідаем за сабой права ўжыць рэторсіі», – гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

Кіеў заклікаў міжнародную супольнасць асудзіць правядзенне Расіяй перапісу насельніцтва, а таксама не прызнаваць і не выкарыстоўваць яго вынікі.

Еўрасаюз ужо асудзіў дзеянні Расіі ў сувязі з правядзеннем перапісу насельніцтва і чарговага прызыву ва Узброеныя сілы РФ. Як гаворыцца ў заяве знешнепалітычнай службы ЭС, Еўрасаюз працягне палітыку непрызнання дзеянняў Расіі на паўвостраве Крым.

Усерасійскі перапіс насельніцтва пачаўся 15 кастрычніка і будзе доўжыцца да 14 лістапада 2021 годa.

аз