Беларуская Служба

Жанчыны з Афганістана, Аляксей Навальны і былая прэзідэнт Балівіі – кандыдаты на сёлетнюю прэмію Сахарава

16.10.2021 17:31
Прэмія імя Андрэя Сахарава будзе ўручаная на снежаньскім пленарным пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Жанчыны з Афганістана, лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны і былая прэзідэнт Балівіі Жанін Анэз з’яўляюцца кандыдатамі на Прэмію імя Андрэя Сахарава за свабоду думкі. Прэмію прысуджае Еўрапарламент за заслугі ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю.

Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны быў вылучаны хрысціянскімі дэмакратамі і лібераламі за мужнасць у барацьбе за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. Афганскія жанчыны былі вылучаны сацыялістамі і «зялёнымі» за іх мужную барацьбу за роўнасць і правы чалавека.

У сваю чаргу былая прэзідэнт Балівіі, якая цяпер знаходзіцца ў турме, была вылучаная кансерватарамі, якія назвалі яе «сімвалам рэпрэсій супраць іншадумцаў» і прыкладам адсутнасці справядлівага судовага працэсу і вяршэнства права ў Лацінскай Амерыцы.

Гэта шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію гэтага года. Пераможцу вылучаць старшыні фракцыяў у Еўрапарламенце на наступным тыдні. Прэмія імя Андрэя Сахарава будзе ўручаная на снежаньскім пленарным пасяджэнні палаты ў Страсбургу.

IAR/аз