Беларуская Служба

Чэшскі чыгуначны перавозчык RegioJet актыўна ўваходзіць на польскі рынак

17.10.2021 15:21
Першы абвешчаны замежны маршрут, які хоча запусціць са сталіцы Польшчы кампанія RegioJet, гэта Warszawa Wschodnia – Brenner – Brennero.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.RegioJet/Twitter

Кампанія RegioJet абвясціла аб чарговым новым маршруце з Варшавы. У паведамленні, апублікаваным Упраўленнем чыгуначнага транспарту сказана, што чэшскі перавозчык плануе запусціць цягнік па маршруце Warszawa Zachodnia – Oostende.

Цягнікі да горада, які размешчаны на паўночным захадзе Бельгіі на беразе Паўночнага мора, будуць хадзіць штодня. RegioJet атрымаў дазвол на такія перагоны ына перыяд з 12 снежня 2021 да 12 снежня 2026 года. Гэта азначае, што паехаць на цягніку з Варшавы да Остэндэ можна ўжо гэтай зімой.

Першы абвешчаны замежны маршрут, які хоча запусціць са сталіцы Польшчы кампанія RegioJet, гэта Warszawa Wschodnia – Brenner – Brennero. Аб запуску начных рэйсаў з Варшавы прама да аўстрыйскіх лыжных курортаў абвясцілі ў чэрвені.

RegioJet плануе пашыраць свае паслугі не толькі ў польскай сталіцы. У распрацоўцы зараз таксама знаходзіцца маршрут з Кракава ў Харватыю. Цягнікі па маршруце плануюць запусціць з чэрвеня 2022 года па тры разы на тыдзень. Прыкладны час у дарозе – 20 гадзін.

businessinsider/эж