Беларуская Служба

Вывяржэнню вулкану на Канарскай выспе Пальма не бачна канца

18.10.2021 12:34
З пачатку вывяржэння 19 верасня патокі лавы спустошылі 742 гектары зямлі і знішчылі каля 2 тысяч будынкаў на востраве.
Вывяржэнне вулкана на Пальме PAP/EPA/MIGUEL CALERO

Вывяржэнню вулкану на іспанскай выспе Пальма, якое пачалося каля месяца таму, не бачна канца, заявіў у нядзелю прэзідэнт Канарскіх выспаў. У нядзелю, 18 кастрычніка на выспе адбылося 42 сейсмічных штуршка магнітудай да 4.3 балаў, паводле Рыхтэра, паведаміў Нацыянальны геаграфічны інстытут Іспаніі.

«Няма ніякіх прыкмет таго, што вывяржэнне скончыцца ў бліжэйшы час, хоць гэта самае вялікае жаданне ва ўсіх», – заявіў прэзідэнт Анхель Віктар Торэс на канферэнцыі Сацыялістычнай партыі ў Валенсіі, спасылаючыся на меркаванне навукоўцаў.

З пачатку вывяржэння 19 верасня патокі лавы спустошылі 742 гектары зямлі і знішчылі каля 2 тысяч будынкаў на востраве. Каля 7 тысяч чалавек былі эвакуяваныя са сваіх дамоў на востраве з насельніцтвам каля 83 тысяч чалавек, які з'яўляецца часткай Канарскіх выспаў, размешчаных ля паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі.

Усе 38 рэйсаў, якія павінны былі прыбыць або адправіцца з аэрапорта Пальмы ў нядзелю, былі адмененыя з-за вулканічнага попелу, паведаміў дзяржаўны аператар аэрапортаў Aena, але сам аэрапорт застаецца адкрытым.

паводле golosameriki/эж