Суд над былой сакратаркай нямецкага канцлагера Штутгоф пачаўся ў горадзе Ітцэха на поўначы Германіі. Першае паседжанне павінна было адбыцца ў канцы верасня, але 96-гадовая жанчына не з'явілася ў суд. Ірмгард Фурхнер абвінавачваецца ў саўдзеле ў забойстве больш за 11 тысяч чалавек.
Ірмгард Фурхнер была адной з блізкіх паплечніц нямецкага катавальніка Поля Вернера Хопэ. У канцы Другой сусветнай вайны яна была яго асабістым стэнаграфістам у канцэнтрацыйным лагеры Штутгоф, дзе ад рук немцаў загінулі дзясяткі тысяч людзей, у тым ліку шмат палякаў.
Абвінавачанне пераканана аб віне 96-гадовай жанчыны. «Абвінавачаная ніколі не магла сама націснуць на курок і была толькі невялікім вінцікам у механізме смерці, але яна ведала пра масавыя расстрэлы ў канцлагеры. Выконваючы свае функцыі яна спрабавала фармалізаваць іх і надаць ім сэнс», – растлумачыў пракурор Томас Уіл. На яго думку, паводзіны абвінавачанай і рэакцыя неанацыстаў, якія прыпісваюць ёй статус «гераіні», даказваюць неабходнасць правядзення падобных судоў.
Першапачаткова суд павінен быў пачацца 30 верасня, але Ірмгард Фурхнер уцякла ў дзень суда, сцвярджаючы, што яна «не заслугоўвае таго, каб здзекавацца з яе». Сёння немка была дастаўлена ў суд. Яна давала паказанні з закрытым тварам.
Працэс можа працягвацца да сярэдзіны наступнага года.
ав