Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач праінфармаваў НАТА аб сітуацыі на мяжы з Беларуссю і аб выштурхоўванні мігрантаў у Польшчу службамі, падпарадкаванымі Мінску. Віцэ-міністр сустрэўся ў штаб-кватэры ў Бруселі з пасламі краін-удзельніц Паўночнаатлантычнага альянсу. Пасля перамоваў ён паведаміў, што ўдзельнікі сустрэчы выказалі салідарнасць з Польшчай, а краіны НАТА разумеюць сутнасць гэтага крызісу і сур'ёзнасць сітуацыі.
-Сярод усіх чальцоў альянсу ёсць разуменне, што гэта цынічная гульня Аляксандра Лукашэнкі, якая падтрымліваецца ўладамі ў Маскве. Што гэта штучна выкліканы міграцыйны крызіс, мэта якога – дэстабілізацыя ўсходніх межаў НАТА і ЕС, усе выказалі салідарнасць з Польшчай.
Амбасадары пагадзіліся з тым, што неабходны ціск на ўлады ў Мінску, што трэба эфектыўна змагацца з дэзінфармацыяй і неабходна весці перамовы з краінамі Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, каб заблакіраваць магчымасць перасылкі нелегальных мігрантаў у Мінск.
ав