Беларуская Служба

Берлін прапануе Варшаве сумесныя патрулі на польска-нямецкай мяжы

20.10.2021 08:32
Улады федэральных зямель Брандэнбург і Саксонія папярэджваюць, што сітуацыя пачынае нагадваць міграцыйны крызіс 2015 года.
Granica niemiecko-polska w Meklemburgii - Pomorzu Przednim (zdj. ilustracyjne)
Granica niemiecko-polska w Meklemburgii - Pomorzu Przednim (zdj. ilustracyjne)Wojciech Wrzesien/ Shutterstock

Кіраўнік МУС Германіі Хорст Зеехофер прапанаваў Варшаве ўвесці сумесныя патрулі на польска-нямецкай мяжы з мэтай скарачэння хвалі нелегальнай міграцыі. Ён таксама прапанаваў Польшчы дапамогу ў пераадоленні крызісу на мяжы з Беларуссю.

У лісце свайму польскаму калезе міністру Марыюшу Каміньскаму Хорст Зеехофер напісаў пра магчымасць аказання Польшчы матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі, напрыклад, у выглядзе прадастаўлення жылля для імігрантаў. Нямецкі міністр таксама падзякаваў польскаму ўраду за ахову знешняй мяжы Еўрасаюза.

Нагадваем, з растучай хваляй нелегальных мігрантаў, якія з Беларусі праз тэрыторыю Польшчы прыбываюць у Заходнюю Еўропу, змагаецца таксама Нямеччына.

Улады федэральных зямель Брандэнбург і Саксонія, якія асабліва адчуваюць прыток мігрантаў, папярэджваюць, што «гандаль людзьмі», які ажыццяўляе рэжым у Мінску, пачынае нагадваць міграцыйны крызіс 2015 года.

Паводле дадзеных Федэральнай паліцыі, з пачатку жніўня да сярэдзіны кастрычніка колькасць іншаземцаў, якія нелегальна перасеклі польска-нямецкую мяжу, вырасла да больш за 5 тысяч.

IAR/аз

Нямецкія паліцыянты патрабуюць вяртання часовага кантролю на мяжы з Польшчай

19.10.2021 11:27
З пачатку года мігранты падалі ўжо больш за 100 тысяч заяў аб прытулку ў Германіі.