Беларуская Служба

Украіна: Расія пацвердзіла, што ейныя грамадзяне ўдзельнічаюць у вайне на Данбасе

20.10.2021 14:44
Расія патрабуе даць расійскаму консулу магчымасць кантакту з затрыманым на мінулым тыдні ў Данбасе расейцам.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com

Расія афіцыйна пацвердзіла, што ейныя грамадзяне ўдзельнічаюць ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны, паведаміла ў сераду на канале Telegram украінская дэлегацыя ў трохбаковай кантактнай групе.

«Міністэрства замежных спраў Расіі афіцыйна прызнала, што грамадзяне Расіі прымаюць удзел ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны (...). Мы віншуем прадстаўнікоў Расіі (улады) з гэтым смелым крокам: пасля васмі гадоў паслядоўнай хлусні несумненна цяжка прызнаць праўду», – напісала ўкраінская дэлегацыя.

У паведамленні змяшчаецца спасылка на заяву МЗС Расіі, у якой Масква заклікала Кіеў даць грамадзяніну Расіі, якога затрымалі ўкраінскімі вайскоўцы, магчымасць кантакту з расійскім консулам.

Міністэрства абароны Украіны абвінавачвае, затрыманага на мінулым тыдні на мяжы ў Данбасе грамадзяніна Расіі ў працы для расійскіх спецслужбаў. У сваю чаргу сепаратысты і расійскі бок сцвярджаюць, што ён уваходзіў у склад сумеснага камітэта па кантролі за спыненнем агню.

Вызвалення затрыманага расейца патрабавалі сепаратысты, якія ў Данецку і Горлаўцы пратэставалі перад гатэлямі, у якіх спыніліся назіральнікі АБСЕ.

IAR/аз