Беларуская Служба

Аляксей Навальны – лаўрэат сёлетняй прэміі ЕП імя Сахарава

20.10.2021 15:27
«Спадар Пуцін, вызваліце Аляксея Навальнага!», -заклікалі ў Твітары прадстаўнікі Еўрапейскай народнай партыі.
Еўрапарламент PAP/Albert Zawada

Актывіст расійскай апазіцыі Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў турме ў Расіі, атрымаў прэмію Еўрапейскага парламента ў галіне правоў чалавека імя Андрэя Сахарава.

«Лідар расійскай апазіцыі Навальны – лаўрэат прэміі Сахарава 2021 года за свабоду думкі. Спадар Пуцін, вызваліце Аляксея Навальнага. Еўропа патрабуе свабоды для яго і ўсіх іншых палітвязняў», – абвясціла ў Твітары група Еўрапейскай народнай партыі.

Навальны, якога спрабавалі атруціць у жніўні 2020 года, адбывае 2,5 гада зняволення за парушэнне правілаў умоўна-датэрміновага вызвалення. ЕС увёў санкцыі супраць расійскіх чыноўнікаў за спробу яго атручэння і зняволенне.

IAR/аз