Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Бруселі з Марын Ле Пэн і Эмануэлем Макронам

22.10.2021 13:29
Кіраўнік польскага ўрада знаходзіцца ў Бруселі ў сувязі з бягучым самітам Еўрапейскага савета.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі PAP/EPA/OLIVIER HOSLET / POOL

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі сустрэўся ў Бруселі з кандыдаткай у прэзідэнты Францыі Марын Ле Пэн. Былая кіраўнічка «Правага фронту – Нацыянальнага саюза» зноў будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта, гэтым разам на выбарах, прызначаных на красавік наступнага года.

Кіраўнік польскага ўрада знаходзіцца ў Бруселі ў сувязі з бягучым самітам Еўрапейскага савета. Учора Матэвуш Маравецкі размаўляў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Размова тычылася тэм саміту.

Нагадваем, учора лідары абмяркоўвалі шляхі процідзеяння рэзкаму павышэнню цэн на энерганосьбіты, супрацоўніцтва ў рамках барацьбы з пандэміяй COVID-19 і стан вяршэнства права ў Польшчы. Францыя падтрымлівае заклік Германіі быць асцярожным у гэтым пытанні і засяродзіцца на дыялогу паміж Бруселем і Варшавай.

Сёння адной з галоўных тэм саміту ЕС зʼяўляецца міграцыя.

IAR/аз

Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыі аб вяршэнстве права ў Польшчы

21.10.2021 17:36
Гэта адказ на нядаўнюю пастанову Канстытуцыйнага суду Польшчы аб вяршэнстве Канстытуцыі над еўрапейскім заканадаўствам.