Беларуская Служба

Еўракамісія супраць фінансавання ЕС фізічных бар'ераў на мяжы

23.10.2021 12:27
Абсталяванне, неабходнага тэхніка і персанал, але не агароджы з калючага дроту і платы, заявіла Урсула фон дэр Ляен.
Урсула фон дэр Ляен PAP/EPA/Olivier Matthys / POOL

Еўрапейская камісія выступае супраць фінансавання будаўніцтва фізічных барʼераў на знешніх межах супольнасці, паведаміла кіраўнічка камісіі.

Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што інстытуты ЕС падтрымліваюць краіны-члены, якія адчуваюць гібрыдныя атакі, звязаныя з незаконнай міграцыяй. Падтрымку аказвае FRONTEX. ЕС фінансуе таксама ахову межаў. Гаворка ідзе пра абсталяванне, неабходную электроніку і персанал. Аднак фінансаванне ЕС не ўключае фізічных барʼераў на мяжы, сказала кіраўнічка Еўракамісіі:

- Фактычна гаворка ішла пра фінансаванне гэтак званай фізічнай інфраструктуры. Аднак я сказала выразна, што камісія і ў еўрапарламент супраць фінансавання агароджы з калючага дроту і платоў.

Нагадваем, падчас саміту, 10 краін, у тым ліку Польшча, заклікалі Еўрапейскі савет фінансаваць агароджу на знешніх межах супольнасці ў адказ на дзеянні краін, якія інструментальна выкарыстоўваюць мігрантаў.

IAR/аз