Беларуская Служба

У Іркуцку будуць святкаваць Папскі дзень

23.10.2021 14:32
Урачыстасці супадаюць з 30-годдзем аднаўлення структураў Каталіцкага касцёла ў Расіі.
Сцяг РасііIGORN /pixabay.com/CC0 Public Domain

У Іркуцку ідзе падрыхтоўка да VІ-га Папскага дня, запланаванага на бліжэйшую нядзелю. Урачыстасці супадаюць з 30-годдзем аднаўлення стрыктур Каталіцкага касцёла ў Расіі. У 1991 годзе Папа Ян Павел ІІ падпісаў булу аб стварэнні дзвюх апостальскіх адміністрацый для еўрапейскай і сібірскай часткі Расіі. Падчас заўтрашняга святкавання VI-га Папскага дня ў іркуцкай кафедры духавенства і вернікі ўспомняць пантыфікат святога Яна Паўла ІІ.

Як падкрэсліў біскуп дыяцэзіі Кірыл Клімовіч(Cyryl Klimowicz), каталіцкія вернікі, якія жывуць у Сібіры памятаюць пра працу і навучанне Папы-паляка:

- Гэта сапраўды нешта прыгожае, чаго мы не спадзяваліся. Вядома, святыя здзяйсняюць цуды. Таму паводле мяне, тое, што тут адбываецца – выдатная справа.

Працэс адраджэння структур Каталіцкага касцёла ў Расіі доўжыўся больш за 10 гадоў. У цяперашні час у Расійскай Федэрацыі дзейнічаюць: Маскоўская архідыяцэзія, а таксама Іркуцкая, Новасібірская і Саратаўская дыяцэзіі.

IAR/аз