Беларуская Служба

Калумбійскія спецслужбы затрымалі самага небяспечнага наркабарона краіны

24.10.2021 15:04
50-гадовы Атоніэль, адказны за забойства, вымагальніцтвы і гандаль наркотыкамі, быў у вышуку на працягу дзесяці гадоў.
     ,
Атоніэль і прадстаўнікі сілавых ведамстваў Калумбіі, якія ўдзельнічалі ў яго затрыманні PAP/EPA/Colombian Presidency HANDOUT

Калумбійскія спецслужбы затрымалі самага небяспечнага злачынцу ў краіне. Дайра Антоніа Усуга, вядомы пад псеўданімам Атоніэль, лідар картэлю «Клан дэль Гальфо», быў затрыманы падчас сумеснай аперацыі арміі і паліцыі на поўначы Калумбіі. 50-гадовы Атоніэль, адказны за забойства, вымагальніцтвы і гандаль наркотыкамі, быў у вышуку на працягу дзесяці гадоў.

Аб поспеху спецаперацыі пад кодавай назвай «Асірыс» заявіў падчас прэс-канферэнцыі прэзідэнт Калумбіі Іван Дуке, які сказаў, што затрыманне злачынцы – самы вялікі ўдар, нанесены наркабізнесу пасля забойства Пабла Эскабара ў 1990-х гадах і самы значны поспех у вайне з картэлямі ў XXI стагоддзі:

-Атоніэль быў кантрабандыстам, якога баяліся больш за ўсё на свеце. Забойца паліцэйскіх, салдат і грамадскіх дзеячаў, які вербаваў у свой картэль моладзь і дзяцей. Ён не толькі прыцягнуў іх у наркабізнес, але і  вядомы сексуальным гвалтам над імі.

Атоніэль яшчэ ў пачатку 1990-х гадоў удзельнічаў ва ўзброенай барацьбе супраць урада Калумбіі. Тады ён уступіў у марксісцка-ленінскую Народна-вызваленчую армію. Неўзабаве ён цалкам памяняў палітычную арыентацыі і далучыўся да сялянскіх Аб'яднаных сілаў самаабароны Калумбіі. Арганізацыя была раззброеная ў 2006 годзе, але Атоніэлю ўдалося захапіць для ўласнага выкарыстання сетку па вытворчасці і гандлі какаінам. Яго «Клан дэль Гольфо» сёння зʼяўляецца найбуйнейшай узброенай групай на тэрыторыі Калумбіі.

У сувязі з кантрабандай наркотыкаў у штаты Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі ЗША прапанавала 5 мільёнаў долараў узнагароды за дапамогу ў яго арышце.

iar/эж