Раней у інтэрнэце былі выкладзеныя відэа і фота, на якіх бачна, як ахоўнікі саратаўскай турэмнай бальніцы збіваюць, зневажаюць і гвалцяць зняволеных. Кіраўніцтва Федэральнай службы выканання пакаранняў пачало расследаванне як мінімум сямі падобных выпадкаў.
Лідар каманды Gulagu.net Уладзімір Асечкін паведаміў радыё «Эхо Москва», што кіна- і фотадакументацыя злачынстваў супраць зняволеных ахоплівае тысячы выпадкаў па ўсёй Расіі. Паводле незалежных расійскіх СМІ, на падставе гэтых доказаў могуць быць распачатыя некалькі дзясяткаў крымінальных спраў.
Матэрыял перадаў Праваабарончы цэнтр, былы вязень Сяргей Савельеў, які працуе ў калоніі праграмістам. У цяперашні час мужчына хаваецца. Паводле расійскіх каментатараў, «распаўсюджанасць катаванняў у папраўчых калоніях у Расіі жахлівая».
ав