Беларуская Служба

Ва Украіне найбольшая колькасць смерцяў з пачатку пандэміі каранавіруса

26.10.2021 12:14
За мінулыя суткі памерлі больш за 700 чалавек.
Эпідэмія каранавіруса PAP/EPA/DEDI SINUHAJI

734 смерцяў – гэта на 100 больш, чым папярэдні самы высокі сутачны паказчык, зафіксаваны ў мінулую пятніцу. Таксама колькасць заражэнняў каранавірусам сёння адна з самых высокіх з пачатку пандэміі. За апошнія суткі выяўлена 19 120 новых выпадкаў. Каля 3 тысяч чалавек шпіталізаваныя. Тым часам усё больш медыцынскіх устаноў атрымлівае інфармацыю аб заканчэнні запасаў кіслароду.

У шасці абласцях Украіны – самы высокі ўзровень эпідэміялагічнай пагрозы. Улады заклікаюць жыхароў зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса. Ва Украіне 17% насельніцтва цалкам прышчэпленыя.

ав

Украіна асцерагаецца, што будзе наступнай пасля Малдовы

26.10.2021 08:45
Дарадца ўкраінскага міністра пра газавым крызіс уМалдове: Мы будзем наступнымі!