Беларуская Служба

Закончыўся афіцыйны тэрмін паўнамоцтваў Ангелы Меркель

27.10.2021 09:32
Аднак урад працягвае дзейнічаць, пакуль не будзе вылучаны новы кабінет.
Ангела Меркель PAP/EPA/CLEMENS BILAN

Закончыўся афіцыйны тэрмін паўнамоцтваў нямецкай канцлеркі Ангелы Меркель і яе міністраў. Аднак урад працягвае дзейнічаць, пакуль не будзе вылучаны новы кабінет. Вядуцца кааліцыйныя перамовы паміж СДПГ, Зялёнымі і СвДП. Іх урад можа быць створаны ў сярэдзіне снежня.

Канцлер Меркель правядзе яшчэ дзве важныя паездкі за мяжу. У суботу яна адправіцца ў Рым на саміт G20, які будзе прысвечаны ахове клімату, барацьбе з пандэміяй і змякчэнні эканамічных наступстваў каранавіруснага крызісу. Меркель выступіць на сусветнай кліматычнай канферэнцыі ў Глазга, Шатландыя, на пачатку наступнага тыдня.

Тэарэтычна часовы кабінет можа кіраваць яшчэ некалькі месяцаў. Няма тэрміну, да якога Бундэстаг павінен абраць новага канцлера. На выбарах у Бундэстаг 26 верасня СДПГ аказалася самай моцнай партыяй, набраўшы 25,7% галасоў. ХДС/ХСС упаў да гістарычна нізкага ўзроўню ў 24,1%, але не адмовіўся ад магчымасці фарміравання ўрада. На трэцім месцы «Зялёныя» – 14,8%, на другім – СвДП – 11,5%. Правапапулісцкая «Альтэрнатыва для Германіі» набрала 10,3%.

ав

Ангела Меркель з развітальным візітам наведала Стамбул

17.10.2021 11:23
Адной з галоўных тэмаў перамоваў Меркель і Эрдагана стала пагадненне па бежанцам, заключанае паміж ЕЗ і Турцыяй у 2016 годзе.