Беларуская Служба

Першыя чатырохметровыя сегменты агароджы устаноўлены на мяжы з Беларуссю ў раёне Друскенінкая

27.10.2021 13:56
Да 30 красавіка павінен быць завершаны першы этап работ – усталяванне каля 100 км фізічнай бар'еры. 
Flaga Litwy
Flaga Litwypixabay.com/CC0 Public Domain/Deutsch

Першыя чатырохметровыя сегменты агароджы, вырабленыя ў Польшчы і Нідэрландах, устаноўлены на мяжы з Беларуссю ў раёне Друскенінкая ў Літве.

У лістападзе і снежні сегменты агароджы будуць дастаўлены ў максімальна кароткія тэрміны на найбольш важныя ўчасткі мяжы даўжынёй каля 100 км, паведамляе літоўскі ўрад. Мур на літоўска-беларускай мяжы будуе кампанія Tetas.

Згодна з планамі, да 30 красавіка павінен быць завершаны першы этап работ – усталяванне каля 100 км фізічнай бар'еры. Работы па ўсёй працягласці літоўска-беларускай мяжы павінны быць завершаны да 1 верасня наступнага года.

У жніўні Літва вырашыла пабудаваць мур даўжынёй 502 км на мяжы з Беларуссю. У абвешчаным праекце бюджэту на наступны год на гэтыя мэты выдзелена амаль 103 мільёны еўра. Мяркуецца, што 26 мільёнаў з фондаў Еўрасаюза будуць выдзелены на закупку абсталявання для кантролю мяжы.

Літоўска-беларуская мяжа складае 679 км. Больш за 100 км мяжы праходзіць па берагах рэк і азёр.

Сёлета ў Літву трапіла 4172 нелегальныя мігранты. З 2 жніўня, калі была ўведзена тактыка вяртання мігрантаў, каля 5 тысячам было адмоўлена ва ўездзе ў краіну.
За мінулыя суткі было зафіксавана 96 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі. Нікога не пусцілі.

ав

Еўрапейская народная партыя хоча, каб ЕС прафінансаваў будову агароджы на польскай мяжы

27.10.2021 10:32
На пачатку кастрычніка група з 12 краін ЕС заклікала Брусэль хутка распрацаваць канкрэтныя рашэнні і рашучы адказ для барацьбы з інструменталізацыяй незаконнай міграцыі і іншымі гібрыднымі пагрозамі.