Беларуская Служба

Адзін з чэшскіх гарадоў прыняў трох беларускіх журналістаў-уцекачоў

28.10.2021 12:26
На дадзены момант у Беларусі, паводле праваабаронцаў, больш за 830 палітычных вязняў, каля 30 з іх – гэта супрацоўнікі незалежных СМІ.
Flaga Czech
Flaga Czechyacubee/pixabay.com

Тры кватэры былі арандаваныя Пльзенем (горад на захадзе Чэхіі) для трох беларускіх журналістаў, якім давялося пакінуць радзіму праз узмацненне рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць незалежных СМІ і арганізацый. Журналісты цяпер працягваюць працаваць у Чэхіі. Разам з забеспячэннем арэнды жылля, горад Пльзень таксама перадаў кожнаму з іх чэк на суму ў памеры 770 еўра (у пераліку), паведаміў у сераду муніцыпалітэт Пльзеня ў адмысловым прэс-рэлізе. Імёны і фатаграфіі дзвюх жанчын і аднаго мужчыны не былі апублікаваныя ўладамі горада з-за меркаванняў бяспекі.

«Мы разумеем, у якой складанай сітуацыі вы знаходзіцеся. Мала хто можа сабе ўявіць, што значыць прыняць рашэнне ў раптоўна пакінуць сваю сям'ю, блізкіх, свой дом і сваю радзіму. Мы рады, што можам дапамагчы вам хоць бы трохі аблегчыць гэтую сітуацыю», – заявіз мэр чэшскага гораду Марцін Бакса.

«Мы вельмі ўдзячныя Вам за вашу дапамогу, за вашу падтрымку. Наша сітуацыя падобная на тое, што адбылося ў Чэхаславакіі ў 1968 годзе. Наша паўстанне таксама было задушана, але мы не здаемся і працягваем змагацца. Я спадзяюся, што нам не прыйдзецца чакаць амаль паўстагоддзя, як чэхам, перш чым мы адваюем свабоду», – сказала адна з беларускіх журналістаў, рэагуючы на падтрымку з боку Чэхіі.

На дадзены момант у Беларусі, паводле праваабаронцаў, больш за 830 палітычных вязняў, каля 30 з іх – гэта супрацоўнікі незалежных СМІ.

паводле radio.cz/эж

Алексіевіч у ААН: Рэжым намагаецца цалкам знішчыць грамадзянскую супольнасць і культурнае жыццё краіны

26.10.2021 09:55
У сваю чаргу спецыяльная дакладчыца ААН аб сітуацыі ў Беларусі Анаіс Марын казала пра тое, што наступ на грамадзянскія правы вядзецца ня толькі ў палітыцы, але і ў культуры.