Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пачаў другі візіт у Еўропе

29.10.2021 11:28
Аудыенцыя ў Папы Францішка стане першым пунктам візіту амерыканскага лідара ў Італіі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пачаў другі візіт у Еўропе. Сёння ў Рыме амерыканскі лідар сустрэнецца з Папам Францішкам. Белы дом заявіў, што чакае канструктыўнай дыскусіі аб калектыўных дзеяннях, заснаваных на павазе чалавечай годнасці.

Самалёт Air Force One прызямліўся ў Рыме пасля 2:30 раніцы. Прэзідэнцкая пара на час візіту ў Італію спынілася ў рэзідэнцыі амбасадара ЗША. Аудыенцыя ў Папы Францішка стане першым пунктам візіту Джо Байдэна ў Еўропе.

«Прэзідэнт будзе мець прыватную сустрэчу з Папам, пасля чаго адбудзецца сустрэча пашыраных дэлегацый. Таксама адбудзецца сустрэча з Дзяржсакратаром Святога Пасаду», – сказаў Джэйк Саліван, дарадца ЗША па нацыянальнай бяспецы на брыфінгу на борце Air Force One.

Сустрэча ў Ватыкане – чацвёртая сустрэча прэзідэнта ЗША і Папы Францішка. Тры папярэднія адбыліся, калі Джо Байдэн быў віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі.

IAR/аз