Беларуская Служба

У Рыме праходзіць саміт G20

30.10.2021 10:46
Найбольш эканамічна магутныя краіны свету і Еўрасаюза абмяркоўваюць пытанні барацьбы са зменамі клімату і пандэміяй каранавіруса, аднаўлення эканомікі ды росту выдаткаў на энергарэсурсы.
-       G20
Прэм'ер-міністр Італіі Марыё Драгі вітае ўдзельнікаў саміту G20EPA/ETTORE FERRARI / POOL Dostawca: PAP/EPA.

На саміт у Рым прыехалі прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, усе лідары ​​еўрапейскіх краін-удзельніц групы і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прымуць удзел у перамовах праз відэа-сувязі.

Сёлета ў G20 старшынствуе Італія. Перамовы будзе весці прэм'ер-міністр гэтай краіны Марыё Драгі. Саміт пройдзе ў сучасным кангрэс-цэнтры "Воблака", збудаваным па праекце вядомага італьянскага архітэктара Максіміліяна Фуксаса.

Сустрэча суправаджаецца надзвычайнымі мерамі бяспекі. Парадак ахоўваюць 10 тысяч паліцыянтаў і салдат.

У Рыме запланаваныя тры дэманстрацыі, у тым ліку акцыя ў падтрымку бясплатнай перадачы вакцын ад COVID-19 бедным краінам Афрыкі і Азіі.

ПР/юл