Пра гэта паведаміла Міністэрства інфраструктуры і рэгіянальнага развіцця Малдовы.
Пасля перамоў у Санкт-Пецярбургу расійская кампаніі падпісала кантракт на пастаўкі газу ў Малдову на наступныя пяць гадоў. У дамове запісаныя цэны на газ, прапанаваныя Кішынёвам, а пастаўкі пачнуцца з 1 лістапада.
«Бакі дасягнулі прынцыповай дамоўленасці адносна формулы цэнаўтварэння, аўдыту запазычанасці, якая ўзнікла ў кампаніі «Малдавія-Газ», і неабходнасці далейшых перамоў па ўстанаўленні календара плацяжоў», — паведамілі ў Міністэрстве інфраструктуры Малдовы.
Нядаўна «Газпром» прыгразіў спыніць пастаўкі газу ў Малдову, калі не будзе ліквідаваная запазычанасць за бягучыя пастаўкі паліва.
Улады Малдовы заявілі, што былі зробленыя ўсе плацяжы згодна з дамоўленасцю. Пазіцыю «Газпрома» у Кішынёве расцанілі як палітычны шантаж, звязаны з тым, што на ліпеньскіх парламенцкіх выбарах жыхары Малдовы выбралі праеўрапейскія партыі, якія хочуць пазбавіцца ад залежнасці ад Масквы.
На мінулым тыдні Польшчу наведаў віцэ-прэм'ер, міністр інфраструктуры Малдовы Андрэй Спін. У рамках рабочага візіту ён вёў перамовы аб пастаўках газу ў сваю краіну. У аўторак з Польшчы паставілі туды тэрміновага мільён кубаметраў блакітнага паліва. Газ адправіў польскі канцэрн PGNiG.
ПР/юл