Беларуская Служба

Іспаніі пагражае дэфіцыт газу

02.11.2021 13:02
Гэта вынік канфлікту, які разгараецца ў адносінах паміж Алжырам ды Марока.
Ілюстрацыйны здымакEPA/Vega Alonso del Val Dostawca: PAP/EPA

Па гэтай прычыне на днях быў зачынены газаправод Магрыб-Еўропа, па якім паступаў газ у Іспанію з Алжыра праз Марока.

Урад Іспаніі абвясціў, што, нягледзячы на ​​закрыццё газаправода Магрыб-Еўропа, запасаў сыравіны, назапашаных Мадрыдам, хопіць на больш чым 40 дзён выкарыстання прамысловасцю і насельніцтвам.

Як заявіла міністр экалогіі і дэмаграфіі Тэрэза Рыбера, нягледзячы на ​​закрыццё газаправода з-за алжырска-мараканскага дыпламатычнага канфлікту, яе краіна па-ранейшаму атрымлівае газ непасрэдна з Алжыра праз другі трубаправод, які праходзіць па дне Міжземнага мора ў Альмерыю на паўднёвым усходзе Іспаніі.

Прадстаўнік урада Пэдра Санчэс нагадаў, што падчас свайго візіту ў Алжыр у сераду іспанцы атрымалі запэўніванні ад алжырскіх уладаў у гатоўнасці даставіць большыя аб'ёмы звадкаванага прыроднага газу (СПГ) танкерамі.

Рыбера дадаў, што ўрад Санчэса вядзе перамовы як з Алжырам, так і з Марока аб аднаўленні парцы газаправода Магрыб-Еўропа

юл