Беларуская Служба

Боснія і Герцагавіна сутыкнулася з «пагрозай існавання»

03.11.2021 15:32
«Перспектывы далейшага расколу і канфлікту вельмі рэальныя», калі лідар баснійскіх сербаў Міларад Додзік выведзе сербскія войскі з баснійскай арміі і створыць асобныя сербскія сілы.
Centrum Pamięci w miejscowości Potoczari
Centrum Pamięci w miejscowości Potoczari PAP/EPA/FEHIM DEMIR

Галоўны прадстаўнік міжнароднай супольнасці ў Босніі папярэдзіў, што гэтая пацярпелая ад вайны балканская краіна можа сутыкнуцца з найбуйнейшай «пагрозай свайму існаванню за ўвесь пасляваенны перыяд», калі міжнародная супольнасць не перадухіліць рэалізацыю сепаратысцкіх пагроз баснійскіх сербаў.

Высокі прадстаўнік па Босніі і Герцагавіне Крысціян Шмідт павінен быў агучыць гэтае папярэджанне на брыфінгу ў Савеце Бяспекі ААН, але савет заявіў, што яго выступ быў адменены з-за процідзеяння Расіі – блізкага саюзніка Сербіі і баснійскіх сербаў.

«Перспектывы далейшага расколу і канфлікту вельмі рэальныя», калі лідар баснійскіх сербаў Міларад Додзік выведзе сербскія войскі з баснійскай арміі і створыць асобныя сербскія сілы, гаворыцца ў вытрымках з падрыхтаванага выступу Шміта на брыфінгу, апублікаванага баснійскім парталам Klix.ba.

У выпадку рэалізацыі гэтых крокаў і іншых пагроз, яны, « у канчатковым выніку, падарвуць здольнасць дзяржавы функцыянаваць і выконваць свае канстытуцыйныя абавязкі», напісаў Шмідт. Высокапастаўлены нямецкі дыпламат, назваў пагрозы Додзіка «раўнасільнымі аддзяленню без абвяшчэння такога».

Кіраўнік баснійскіх сербаў Міларад Додзік назваў даклад высокага прадстаўніка ААН «прапагандысцкім памфлетам», напісаным «у падтрымку баснійскіх мусульманаў».

паводле AP/эж

Польскае МЗС: Падтрымка «Усходняга партнёрства» і Заходніх Балканаў – прыярытэты палітыкі Вышаградскай групы

15.05.2021 10:11
Учора ў Лодзі прайшла сустрэча кіраўнікоў дыпламатыі краінаў Вышаградскай групы.

Міжнародны суд у Гаазе пакінуў без змен прысуд Ратку Младзічу

09.06.2021 09:32
Пакуль невядома, дзе былы камандзір баснійскіх сербаў будзе адбываць астатнюю частку пакарання.