Беларуская Служба

Паўднёваафрыканскі пісьменнік стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі

04.11.2021 09:31
На гала-ўрачыстасці ў Лондане Дэйман Галгут прысвяціў узнагароду ўсяму чорнаму кантыненту.
       .
Паўднёваафрыканскі пісьменнік Дэйман Галгут стаў лаўрэатам Букераўскай прэміі.PAP/EPA/David Parry/PA Wire / THE BOOKER PRIZE PRESS OFFICE / HANDOUT

Паўднёваафрыканскі пісьменнік Дэйман Галгут атрымаў прэстыжную Букераўскую прэмію за лепшы англамоўны раман года. Кніга пад назвай «Абяцанне»(«The Promise») распавядае пра жыццё, дэградацыю і падзенне адной з белых сем'яў у Паўднёвай Афрыцы. Гісторыя пачынаецца ў 1986 годзе, у эпоху апартэіду, і працягваецца па сённяшні дзень. Назва кнігі – гэта спасылка на абяцанне, якое згаданая сямʼя дае свайму чарнаскураму слугу.

На гала-ўрачыстасці ў Лондане Дэйман Галгут прысвяціў узнагароду чорнаму кантыненту. «Гэта быў добры год для афрыканскага пісьменства. Я прымаю гэтую ўзнагароду ад імя ўсіх нерасказаных і расказаных гісторый, вядомых і невядомых пісьменнікаў з дзіўнага афрыканскага кантынента, часткай якога я зʼяўляюся», – сказаў Дэйман Галгут.

57-гадовы паўднёваафрыканскі пісьменнік раней быў двойчы намінаваны на Букераўскую прэмію – у 2003 і 2010 гадах. Грашовае вымярэнне Букераўскай прэміі – 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

IAR/аз