Лідары краін Вышаградскай групы сустракаюцца ў Будапешце з прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам. Польшчу на сустрэчы прадстаўляе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Сярод асноўных тэм перамоў – гандаль і міжнародная сітуацыя, а таксама энергетыка, інвестыцыі ў інфраструктуру, навуковае супрацоўніцтва і развіццё Міжнароднага Вышаградскага фонду. Палітыкі закрануць таксама сітуацыю ў Афганістане, міграцыйны крызіс, кліматычныя змены і запаволенне эканомікі, выкліканае пандэміяй.
Спачатку ў Будапешце пройдзе каардынацыйная сустрэча лідараў Вышаградскай групы, пазней да яе далучыцца і прэзідэнт Карэі. На працягу дня прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі таксама асабіста сустрэнецца з прэзідэнтам Мун Чжэ Інам, а пазней з прэмʼерам Венгрыі Віктарам Орбанам.
Апошняя такая сустрэча ў фармаце «Вышаградская група + Карэя» прайшла ў 2015 годзе ў Празе. Карэя зʼяўляецца другім па значнасці гандлёвым партнёрам Польшчы сярод азіяцкіх краін.
IAR/аз