Расійскія ўлады выдалілі з краіны журналіста галандскай газеты «Фолкскрант» (Der Volkskrant). Рашэнне адносна Тома Венінка было прынятае 1 лістапада, аднак незалежнае тэлебачанне «Дождж» паведаміла пра гэта толькі сёння.
Галандскаму карэспандэнту забаронены ўезд у Расію да 2025 года. Афіцыйна расійскія ўлады заявілі, што журналіст двойчы парушыў міграцыйнае заканадаўства.
Том Венінк працаваў у Расіі з 2015 года. У 2019 годзе ён заплаціў штраф за парушэнне тэрміну паведамлення міграцыйнай службе аб змене месца пражывання. У сваю чаргу летась журналіст без адпаведнага дазволу мясцовай адміністрацыі паехаў на Чукотку.
Штодзёнка «Фолкскрант» задумоўваецца, чаму расійскія ўлады толькі цяпер вырашылі дэпартаваць карэспандэнта. Яна нагадвае, шт гэта супала ў часе з праходзячым у Нідэрландах працэсам па справе аб збіцці малайзійскага самалёта над Данбасам у 2014 годзе. Паводле адной з версій следства, самалёт быў збіты з «Бука», які належаў расійскай арміі. Абвінавачанымі па гэтай справе з'яўляюцца расейцы.
IAR/аз