У пятніцу, 5 лістапада віцэ-спікер Сейма Малгажата Гасеўска наведае Вільню. Яна прыме ўдзел у канферэнцыі «Палякі ў Беларусі ад студзеньскага паўстання да XXI стагоддзя».
У рамках мерапрыемства Малгажата Гасеўска разам са сваім літоўскім калегам Паўлюсам Саўдаргасам прыме ўдзел у дэбатах: «Беларусь у агульнай палітыцы Польшчы і Літвы: дзеянні парламентаў».
Падчас дыскусіі, між іншым, будуць закранацца пытанні міграцыйнага крызісу і ўплыву Беларусі на дэстабілізацыю сітуацыі на ўсходніх межах Еўрасаюза. Тэмай перамоў таксама стане Украіна ў кантэксце яе тэрытарыяльнай цэласнасці і еўрапейскіх памкненняў, а таксама супрацоўніцтва ў рамках Люблінскага трохкутніка.
Падчас візіту ў сталіцы Літвы намеснік старшыні Сейма наведае таксама кляштар францысканцаў Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і сустрэнецца з амбасадарам Польшчы ў Вільні Уршуляй Дарашэўскай.
IAR/аз