Амерыканскі Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў у аўторак адобрыў вакцыну Pfizer для дзяцей ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў. Трэба ўкалоць дзве дозы прэпарата, гэта аналаг адной траціны дарослай дозы. Адразу пасля гэтага рашэння педыятры, паліклінікі ды аптэкі пачалі прапанаваць вакцынацыю дзяцей. У многіх месцах дзецям будуць рабіць прышчэпкі ў школах.
Школы ў Чыкага зачыняюцца 12 лістапада, каб школьнікі маглі прайсці вакцынацыю. У Нью-Ёрку на наступным тыдні плануецца правесці дні імунізацыі ў 1000 школаў. Мэр горада Біл дэ Блазіо абвясціў, што дзеці ва ўзросце ад 5 да 11 гадоў, якія паставяць укол у муніцыпальных цэнтрах вакцынацыі, будуць мець права на атрыманне крэдытнай карты на 100 долараў, што з'яўляецца адным са стымулаў, каб найбольш жыхароў горада вырашылі паставіць прышчэпку. «Гэтую невялікую суму кожны зможа выкарыстаць на калядныя пакупкі. Самае галоўнае, аднак, што нашы дзеці і нашы семʼі будуць у бяспецы», – заявіў дэ Блазіо.
Па дадзеных Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, эфектыўнасць вакцыны Pfizer для дзяцей складае больш чым 90% і дае менш пабочных эфектаў, чым у дарослых.
нг