Беларуская Служба

У Вялікабрытаніі адбываецца акцыя пратэсту моладзі ў сувязі з кліматычным самітам

05.11.2021 16:08
«У нас няма планеты Б», «Спынім экаразню», «Мы хочам кліматычнай справядлівасці», «Адмоўцеся ад вугалю або ад унукаў».
Акцыя ў Глазгафота: PAP/EPA/ROBERT PERRY

У горадзе Глазга зладжана шэсце тысячаў людзей – у асноўным моладзі. Гэта экалагічная дэманстрацыя, якая суправаджае кліматычны саміт COP26. «У нас няма планеты Б», «Спынім экаразню», «Мы хочам кліматычнай справядлівасці», «Адмоўцеся ад вугалю або ад унукаў» – такія надпісы на транспарантах, якія прынеслі ўдзельнікі.

Згодна праграме канферэнцыі, пятніца – «дзень моладзі», прысвечаны становішчу маладога пакалення ў кантэксце глабальнага пацяплення. У дэманстрацыі ўдзельнічае кліматычная актывістка Грэта Тунберг.

Маршрут шэсця вядзе ад вялікага віктарыянскага парку Келвінгроув па галоўных вуліцах Глазга да прадстаўнічай плошчы Джордж-сквер.

Большасць мясцовых муніцыпалітэтаў заявілі, што навучэнцаў не будуць караць за тое, што яны не прыйшлі ў школу для ўдзелу ў акцыі пратэсту.

нг