Беларуская Служба

У Нью-Ёрк быў адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку

07.11.2021 08:32
Веды пра Тадэвуша Касцюшку ў ЗША трэба абавязкова пашыраць, кажуць тамтэйшыя палякі.
     : Twitter @ BobHoldenNYC
Цырымонія адкрыцця бюста Тадэвуша Касцюшкі Фота: Twitter/ @ BobHoldenNYCФота: Twitter/ @ BobHoldenNYC

У польскім раёне Грынпойнт у Нью-Ёрку быў адкрыты помнік генералу Тадэвушу Касцюшку. Ён стаіць побач са знакамітым мостам Касцюшкі, які злучае два гарадскія раёны – Бруклін і Квінс. Аўтарам помніка з’яўляецца польскі скульптар Мар'ян Шайда.

Перамовы з гарадскімі ўладамі наконт будаўніцтва помніка доўжыліся некалькі гадоў. Помнік быў усталяваны дзякуючы намаганням Фонду Касцюшкі, Аб’яднанню прадпрымальнікаў імя Пуласкага (Pulaski Association of Business) і ўладам раёну Грынпойнт.

Падчас цырымоніі адкрыцця помніка польскія настаўнікі з амерыканскіх школ падкрэслілі, што Тадэвуш Касцюшка надалей малавядомы сярод амерыканцаў:

- Веды пра Касцюшку, асабліва сярод амерыканцаў з Нью-Ёрка, неабходна пашыраць. Гэта асабліва важнае ў аспекце апошніх падзеяў. Трэба нагадваць пра тое, што гэта Касцюшка змагаўся за свабоду, справядлівасць і роўнасць для ўсіх.

Будаўніцтву помніка папярэднічала барацьба за захаванне назвы моста, бо гарадскія ўлады сцвярджалі, што прозвішча «Касцюшка» амерыканцам цяжка вымавіць.

На цырымоніі адкрыцця помніка прысутнічалі польскія дыпламаты, прадстаўнікі гарадскіх уладаў і польскіх арганізацый.

IAR/аз