Беларуская Служба

Саудаўская Аравія i ЗША асудзілi атаку на сядзібы прэм'ера Ірака

07.11.2021 13:32
На сядзібу прэм’ера ў Багдадзе ўпаў беспілотнік з выбухоўкай.
  -.
Прэм'ер Мустафа аль-Казімі.PAP/EPA/Tom Brenner / POOL

Саудаўская Аравія асудзіла напад на рэзідэнцыю прэмʼер-міністра Ірака ў Багдадзе, у выніку якога былі параненыя, як мінімум шэсць чалавек. Сам прэмʼер Мустафа аль-Казімі не пацярпеў.

Міністэрства замежных спраў Саудаўскай Аравіі назвала напад «баязлівым актам тэрору». На сядзібу прэм’ера ўпаў беспілотнік з выбухоўкай. Пакуль ніхто не прызнаўся ў тэракце.

«Я здаровы, дзякуй Богу, і я заклікаю да міру і стрыманасці з усіх бакоў, дзеля дабра Іраку», – напісаў кіраўнік іракскага ўраду ў Twitter.

Напад на рэзідэнцыю прэмʼер-міністра таксама асудзілі ЗША.

IAR/аз