Беларуская Служба

Рэйтынг Джо Байдэна апусціўся да гістарычнага мінімума

08.11.2021 13:21
64% апытаных, у тым ліку 28%дэмакратаў, заявілі, што не хочуць, каб дзейны кіраўнік дзяржавы вылучаў сваю кандыдатуру на выбарах у 2024 годзе.
Prezydent Stanów Zjednoczonych Joe Biden
Prezydent Stanów Zjednoczonych Joe BidenPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Рэйтынг адабрэння прэзідэнта ЗША Джо Байдэна працягвае зніжацца. Пра гэта паведамляе газета USA Today са спасылкай на дадзеныя апытання, праведзенага сумесна з Сафолкскім універсітэтам у перыяд з 3 па 5 лістапада.

Паводле вынікаў апытання, рэйтынг адабрэння амерыканскага лідара ўпаў да 38%, у той час як раней гэты паказчык трымаўся на ўзроўні 40%. На думку 46 % рэспандэнтаў, Байдэн спраўляецца з працай на пасадзе прэзідэнта горш, чым чакалася. Таксама 64% апытаных, у тым ліку 28%дэмакратаў, заявілі, што не хочуць, каб дзейны кіраўнік дзяржавы вылучаў сваю кандыдатуру на выбарах у 2024 годзе.

Раней Байдэн пракаментаваў рэкорднае падзенне сваіх рэйтынгаў. Палітык заявіў, што не звяртае ўвагу на вынікі сацыяльных апытанняў і не мае патрэбы ў сацыяльным адабрэнні.

pap/эж