Беларуская Служба

Міхаіл Саакашвілі напісаў у лісце з турэмнага шпіталя, што яго збіваюць і пераследуюць

09.11.2021 10:18
Былы прэзідэнт Грузіі ўжо 40 дзён праводзіць галадоўку.
Акцыя пратэсту супраць арышту Міхаіла Саакашвілі PAP/EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

Учора па стане здароўя яго перавялі з ізалятара ў Руставі ў турэмны шпіталь у Тбілісі. У цэнтры сталіцы ў абарону палітыка праходзяць дэманстрацыі актывістаў апазіцыйных груп.

Міхаіл Саакашвілі пасля 8 гадоў эміграцыі вярнуўся ў Грузію 1 кастрычніка. На наступны дзень ён быў арыштаваны ў сувязі з прысудам да шасці гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне ўладай. Былы прэзідэнт заявіў, што завочны суд стаў палітычнай помстай кіруючай цяпер партыі «Грузінская мара».

На 39-ы дзень галадоўкі Міхаіла Саакашвілі даставілі ў турэмны шпіталь. Як ён напісаў у лісце, які прачыталі па грузінскім тэлебачанні, яго штурхалі, цягалі за валасы і абражалі. Міхаіл Саакашвілі заявіў, што не давярае медперсаналу і адмаўляецца з імі супрацоўнічаць.

ав