Ціханоўская падкрэсліла, што крызіс з мігрантамі не можа разглядацца асобна ад палітычнага крызісу ў Беларусі – рэжым цалкам нясе за яго адказнасць. Яна дадала, што неабходна спыніць насілле, каб не дапусціць новых ахвяр.
Анджэй Дуда і Святлана Ціханоўская абмеркавалі магчымыя меры ціску, якія прымусілі б рэжым спыніць міграцыйны крызіс, а таксама магчымасці пастаўкі гуманітарнай дапамогі. Была абмеркавана і магчымасць узняцця пытання міграцыйнага крызісу ў Радзе бяспекі ААН і іншых міжнародных арганізацыях.
Анджэй Дуда пазваніў Святлане Ціханоўскай услед за такімі ж экстраннымі званкамі лідарам Літвы, Латвіі, Грузіі, Украіны і Эстоніі.
ав