Беларуская Служба

Прэзідэнт Славакіі: На мяжы з Беларуссю неабходна таксама заняцца гуманітарнай сітуацыяй

09.11.2021 17:45
Чапутава таксама павіншавала палякаў з надыходзячым Днём Незалежнасці.
Прэзідэнты Польшчы і СлавакііPAP/Albert Zawada

«Падчас размовы з прэзідэнтам Анджэем Дудам я выказала падтрымку Славакіі Польшчы адносна сітуацыі на мяжы з Беларуссю, але мы лічым, што пагаршэнне гуманітарнай сітуацыі таксама павінна быць вырашана», – заявіла прэзідэнт Славакіі Зузана Чапутава на канферэнцыі ў Браціславе ў аўторак.

Сярод тэмаў перамоваў з прэзідэнтам Польшчы яна назвала пандэмію і падзякавала Польшчы за дапамогу падчас другой хвалі пандэміі, самай цяжкай для яе краіны. Акрамя таго, прэзідэнт Славакіі запэўніла, што ўлады Славакіі ўважліва сочаць за спрэчкай аб вяршэнстве закона, і дадала, што цэніць працяг дыялогу Польшчы з Еўракамісіяй.

«Для Славакіі вельмі важныя ўсе каштоўнасці, якія складаюць ЕС, у тым ліку каштоўнасці вяршэнства права», – сказала Чапутава.

У якасці іншых тэмаў перамоў яна назвала змяненне клімату і сітуацыю на польска-беларускай мяжы.

«Пазіцыя Славацкай Рэспублікі адназначная – я выказала сваю падтрымку Польшчы ў гэтым пытанні, але мы лічым, што з пагаршэннем гуманітарнай сітуацыі на мяжы таксама трэба змагацца. Мы ведаем, што гэтая сітуацыя няпростая«, – сказаў славацкая прэзідэнт.

Чапутава таксама павіншавала палякаў з надыходзячым Днём Незалежнасці.

ав