Беларуская Служба

Кіраўнік Еўрапейскай рады сёння наведае Польшчу ў сувязі са складанай сітуацыяй на мяжы

10.11.2021 08:47
Учора Шарль Мішэль выказаўся за фінансаванне муру на знешняй мяжы ЕС з бюджэту Саюзу.
Шарль МішэльPAP/EPA/ADAM BERRY / POOL

Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль сёння наведае Польшчу ў сувязі са складанай сітуацыяй на мяжы і выкарыстаннем мігрантаў беларускім рэжымам. Ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім.

Учора Шарль Мішэль выказаўся за фінансаванне муру на знешняй мяжы ЕС з бюджэту Саюзу.

Старшыня Рады заявіў, што ЕС сутыкаецца з жорсткай гібрыднай атакай на свае межы.

«Беларусь цынічна і шакавальна выкарыстоўвае мігрантаў як зброю», – сказаў Шарль Мішэль. Ён нагадаў, што на апошнім саміце ў Брусэлі еўрапейскія лідары абмяркоўвалі фінансаванне памежнай сцяны з бюджэту ЕС. Такое рашэнне падтрымала група з 12 краін, у тым ліку Польшча. «Гэта трэба зрабіць неадкладна. Межы Польшчы і краін Балтыі – гэта межы Еўрасаюза. Адзін за ўсіх, усе за аднаго», – дадаў старшыня Рады.

ав

Міністэрства абароны Польшчы: Ноч на польска-беларускай мяжы не была спакойнай

10.11.2021 08:38
У Польшчу з Беларусі ўварваліся дзве групы мігрантаў.