Беларуская Служба

У Літве з поўначы па мясцовым часе дзейнічае ўзмоцненае надзвычайнае становішча

10.11.2021 11:27
Яно было ўведзены ў памежнай з Беларуссю паласе і ў цэнтрах для мігрантаў.
     -
Мігранты з Блізкага Усходу на беларуска-польскай мяжыEPA/LEONID SCHEGLOV/BELTA HANDOUT HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES Dostawca: PAP/EPA.

Улады Вільні прынялі такое рашэнне ў сувязі з сітуацыяй на мяжы з Польшчай. Гэта першая падобная сітуацыя ў гісторыі Літвы. «Сейм і ўрад ужо зрабілі крокі, каб справіцца з сітуацыяй, але, на жаль, сёння іх недастаткова», – заявіла ўчора старшыня сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн.

У рэжым надзвычайнага становішча ўключаны пяці кіламетровая памежная, а таксама месцы размяшчэння мігрантаў. Гэта павінна дапамагчы ўзмацніць ахову мяжы. У самой зоне будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў. Мігранты, якія ўжо знаходзяцца ў літоўскіх цэнтрах, маюць абмежаванае права на перапіску і тэлефонныя званкі.

Надзвычайнае становішча ў такой форме таксама заклікана дазволіць выкарыстоўваць дзяржаўныя рэзервы для барацьбы з міграцыйным крызісам. Людзі, якія жадаюць выехаць у памежную зону, павінны атрымаць адпаведны дазвол у памежных службах.Надзвычайнае становішча ў такім выглядзе плануецца захаваць на працягу месяца.

Між тым літоўская Памежная служба паведаміла, што ўчора зафіксавала больш за 270 спробаў незаконнага перасячэння літоўска-беларускай мяжы.

ав

Еўрасаюз завяршае працу над пятым пакетам санкцый супраць Беларусі

10.11.2021 10:15
На гэты раз за выкарыстанне мігрантаў у гібрыднай атацы.