Беларуская Служба

Канцлер Меркель папрасіла прэзідэнта Пуціна паўплываць на Мінск у справе мігрантаў

10.11.2021 16:22
Канцлер Ангела Меркель размаўляла сёння па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Ангела Мэркель PAP/EPA/ADAM BERRY / POOL

Размова тычылася цяперашняй сітуацыі на беларуска-польскім памежжы. Меркель папрасіла Пуціна паўплываць на рэжым у Мінску, паведаміла ў сераду прэс-служба федэральнага ўрада.

Канцлер Ангела Мэркель падчас размовы з Уладзімірам Пуціным падкрэсліла, што інструменталізацыя мігрантаў супраць Еўразвязу беларускім рэжымам з'яўляецца бесчалавечнай і цалкам непрымальнай. Яна папрасіла прэзідэнта Расіі паўплываць на рэжым у Мінску.

Раней у сераду федэральны міністр замежных спраў Хайка Маас прыгразіў прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку пашырыць і ўзмацніць санкцыі ЕС у спрэчцы з бежанцамі. Еўрасаюз «нельга шантажаваць», падкрэсліў Маас.

ав

Прэм'ер-міністр: Палітычны крызіс на мяжы з Беларуссю павінен дэстабілізаваць Еўропу

10.11.2021 14:20
Матэвуш Маравецкі сустрэўся з кіраўніком Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем, каб абмеркаваць магчымасць далейшага ўвядзення санкцый супраць Беларусі.