Беларуская Служба

Старшыня Еўракамісіі: Мы падтрымліваем поўны доступ агенцтваў ААН да мігрантаў у Беларусі

10.11.2021 17:15
Старшыня Еўракамісіі размаўляла з Філіпам Грандзі, Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў (УВКБ)
     -
Мігранты з Блізкага Усходу на беларуска-польскай мяжы BELARUS POLAND BORDER MIGRATION CRISIS

-Мы падтрымліваем поўны доступ агенцтваў ААН да мігрантаў у Беларусі, – заявіла ў сераду старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пасля тэлефоннай размовы з Філіпам Грандзі, Вярхоўным камісарам ААН па справах бежанцаў (УВКБ). – Трэба знайсці тэрміновае рашэнне разам з агенцтвамі ААН. Мы падтрымліваем поўны доступ агенцтваў ААН да мігрантаў, якія засталіся ў Беларусі сам на сам з праблемай, – напісала Фон дэр Ляен.

Таксама ў сераду кіраўнік Еўракамісіі, які знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне, абмяркуе з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам сітуацыю на польска-беларускай мяжы.

У аўторак у Берліне старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заклікаў ЕС дзейнічаць па гэтым пытанні. - Мы пачалі дыскусію аб фінансаванні Еўрасаюзам фізічнай памежнай інфраструктуры. Гэта павінна быць рэалізавана неадкладна, – сказаў ён.

ав

Канцлер Меркель папрасіла прэзідэнта Пуціна паўплываць на Мінск у справе мігрантаў

10.11.2021 16:22
Канцлер Ангела Меркель размаўляла сёння па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.