Беларуская Служба

Амбасада Іраку ў Маскве арганізуе эвакуацыю сваіх грамадзян з Беларусі

11.11.2021 11:10
З гэтай мэтай трэба патэлефанаваць у консульства Іраку або звярнуцца ў прадстаўніцтва гэтай краіны па электроннай пошце.
 .
Сцяг Іраку.TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амбасада Іраку ў Маскве заявіла, што арганізуе выезд сваіх грамадзян, якія жадаюць вярнуцца ў краіну з Беларусі. Пра гэта на сваім сайце прадстаўніцтва Іраку паведаміла на некалькіх мовах.

Усе, хто хоча выехаць з Беларусі ў Ірак або быць унесеным у спіс эвакуіраваных, павінны патэлефанаваць у консульства Іраку або звярнуцца ў прадстаўніцтва гэтай краіны па электроннай пошце.

IAR/аз