Беларуская Служба

Крэмль: Расія не мае дачынення да падзей на польска-беларускай мяжы

11.11.2021 13:07
«Больш за тое, прэзідэнт Уладзімір Пуцін учора размаўляў па тэлефоне з канцлеркай Германіі Ангелай Мэркель», – сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne.
Kreml, zdjęcie ilustracyjne.dade72/ Shutterstock

Расія не мае дачынення да падзей на польска-беларускай мяжы, але, як і іншыя краіны, спрабуе паспрыяць урэгуляванню гэтай сітуацыі, заявіў у чацвер прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

«Больш за тое, прэзідэнт Уладзімір Пуцін учора размаўляў па тэлефоне з канцлеркай Германіі Ангелай Мэркель. Яны абмеркавалі сітуацыю і дамовіліся працягваць кантактаваць па гэтай справе», – сказаў Пяскоў.

Прэс-сакратар дадаў, што Пуцін кантактуе са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам. Прадстаўнік Крамля таксама заявіў, што рост напружанасці на польска-беларускай мяжы і прысутнасць там жаўнераў павінны выклікаць занепакоенасць «ўсіх цвяроза думаючых людзей у Еўропе».

Прадстаўнік Крамля не адказаў на пытанне, якім чынам бежанцы трапляюць на польска-беларускую мяжу. Ён назваў «вар'яцкімі ідэямі» паведамленні аб магчымых санкцыях супраць расійскай авіякампаніі «Аэрафлот». Па словах Пяскова, «нават калі некаторыя авіякампаніі» перавозяць бежанцаў у Беларусь, «гэта ні ў якім разе не супярэчыць міжнародным стандартам».

PAP/аз