Беларуская Служба

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі наведвае краіны паходжання мігрантаў

11.11.2021 15:22
У сваю чаргу эксперты з Еўрапейскага цэнтра па кантрабандзе мігрантаў дапамогуць Польшчы змагацца з крызісам на мяжы.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік кіраўніка Еўракамісіі пачаў візіт у краіны паходжання мігрантаў, каб стрымаць працэдуру іх дастаўкі беларускім рэжымам да межы з ЕС. Маргарыціс Схінас сёння знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах, а заўтра будзе ў Ліване.

У сваю чаргу прэс-сакратар Еўракамісіі Дана Спінант паведаміла, што эксперты з Еўрапейскага цэнтра па кантрабандзе мігрантаў (European Migrant Smuggling Centre), які дзейнічае пры службе «Еўрапал» падтрымаюць дзеянні Польшчы ў вырашэнні міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю. Прэс-сакратар Еўракамісіі паведаміла, што супрацоўніцтва з экспертамі будзе адбывацца па просьбе Польшчы.

IAR/аз