Беларуская Служба

Turkish Airlines ня будуць прадаваць мігрантам білетаў у Беларусь

12.11.2021 12:02
Турцыя ўвяла забарону на продаж авіябілетаў мігрантам, якія жадаюць прыляцець у Беларусь.
Turkish Airlines
Turkish Airlinessteinchen/pixabay.com/CC0 Public Domain

Турцыя ўвяла забарону на продаж авіябілетаў мігрантам, якія жадаюць прыляцець у Беларусь. Кіраўнік прэзідэнцкага Бюро міжнароднай палітыкі Якуб Кумах(Jakub Kumoch) паведаміў у Твітары, што забарону выдаў Генеральны дырэктарат грамадзянскай авіяцыі Турцыі.

Турэцкія авіякампаніі ня будуць абслугоўваць грамадзян Ірака, Сірыі і Емена, якія накіроўваюцца ў Мінск. Turkish Airlines таксама адмаўляюцца ад супрацы з беларускай авіякампаніяй «Белавія». Некалькі дзён таму Польскае радыё паведамляла пра тое, што турэцкі авіяперавозчык знаходзіцца сярод авіякампаніяў, супраць якіх Еўрасаюз рыхтуе санкцыі.

Гэта пацвердзіў амбасадар Польшчы ў Еўрасаюзе Анджэй Садась (Andrzej Sadoś). Ён нагадвае, што турэцкія авіякампаніі разам з беларускім авіяперавозчыкам «Белавія» арганізоўвалі сумесныя рэйсы для мігрантаў:

-Ціск дае эфекты. Пагроза санкцыяў – рэальная. Таму мы бачым, што шэраг суб’ектаў, у тым ліку авіякампаніі і ўлады гэтак званых транзітных дзяржаваў уводзяць абмежаванні пад уплывам міжнародная ціску.

Чакаецца, што таксама авіякампанія Emirates абмяжуе перавоз мігрантаў у Беларусь. Паводле Польскага радыё, Дубай разам са Стамбулам і Масквой з'яўляюцца пунктамі перасылкі мігрантаў, так званымі хабамі.

IAR/аз